Дадзены дазвол на шэсце ў Курапаты: ужо ў гэту нядзелю
29.10.2019 / 09:05
Дзяды ў 2018 годзе, фота Волі Афіцэравай
Традыцыйнае мемарыяльнае шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды, пройдзе ў гэту нядзелю (3 лістапада).
Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»). Пачатак шэсьця а 12.00, паведамляе прэс-служба Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ.
Шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі. Мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыяла ў Курапатах плануецца з 15:00—17:00. КХП БНФ, якая выступае арганізатарам шэсця і мітынгу, чакае дазвол на правядзенне мітынгу. Дазвол на шэсце атрыманы.