Беларуская імпрэза ў Берліне

22.02.2009 / 15:24

"Liebe mich auf belarussisch!" (Berlin)

"Кахай мяне па-беларуску!" (Берлін)

22 лютага (нядзеля) 2009. Цэнтр AKUD. Пачатак а 20:00.

Імпрэза адбудзецца ў межах аўтарскага праекта Валярыны (Валерыі Куставай) "Кахай мяне па-беларуску!" У праграме: паэтычны спектакль, гісторыя кахання па-беларуску, чытанне вершаў, пачастунак беларускай нацыянальнай стравай – дранікамі, дыялог з гледачамі і іншыя сюрпрызы. Дзея – на беларускай і нямецкай мовах.

ЯС