Такога вы яшчэ не бачылі: Ігар Марзалюк запісаў дзёрзкі шансон у кімано ВІДЭА

01.11.2019 / 14:10

На ютуб-канале беларускамоўнага гісторыка і дэпутата Ігара Марзалюка з'явіўся перадвыбарчы кліп, які вас дакладна ўразіць. 

Марзалюк па-руску праспяваў песню, у якой пераплялося ўсё: настрой да перамогі і жаданне сягнуць зорак, вечны агонь, усходнія адзінаборствы. 

У жанры цяжка разабрацца не-экспертам: уступ падобны да шансона, які потым пераходзіць у рок-баладу. 

Марзалюк у кліпе, як і ў жыцці, вельмі імпульсіўны і шчыры: «Я! Падаў не раз!», — амаль крычыць Марзалюк і абяцае кожны раз падымацца. 

Глядзіце! 

Аўтар словаў і музыкі пакуль невядомы. 

Чытайце. «Людзі пытаюцца, хто такі Марзалюк. Я адкажу на гэтае пытанне пад біта грук»: такога вы яшчэ не чулі ВІДЭА

Nashaniva.com