Пратэстоўцы ў Ганконгу разграмілі офіс кітайскага інфармацыйнага агенцтва

03.11.2019 / 10:42

У суботу дэманстранты ў Ганконгу падпалілі станцыі метро і разграмілі некалькі будынкаў, у тым ліку будынак афіцыйнага кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, піша Reuters.

Samuel Wong, shutterstock.com.

Невялікія групы пратэстоўцаў у масках знаходзіліся ў цэнтральным дзелавым раёне і шпурлялі кактэйлі Молатава.

Яны таксама разбурылі шэраг крамаў і прадпрыемстваў, у тым ліку пашкодзілі кафэ Starbucks і офісы кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа.

Пратэстоўцы незадаволеныя ўмяшаннем Кітая ў прававую сістэму Ганконга.

Nashaniva.com