За язду на электрасамакаце на тратуарах у Сінгапуры будуць даваць гіганцкія штрафы

05.11.2019 / 20:53

Сінгапур увёў забарону на язду на электрасамакаце па тратуарах. Такое рашэнне было выклікана ростам колькасці няшчасных выпадкаў з удзелам такіх прылад, перадае CNN.

Асобы, якіх зловяць на пешаходных дарожках, будуць пакараныя штрафам у памеры 1472 далары ЗША і (або) турэмным зняволеннем на тэрмін да трох месяцаў.

Іншыя персанальныя мабільныя прылады, такія як хаверборд і электрычныя ровары, таксама могуць трапіць пад дзеянне гэтага правіла.

Nashaniva.com