Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета Алесь Шут

06.11.2019 / 14:27

Памёр Дэпутат Незалежнасці (Вярхоўнага Савета 12-га склікання) Алесь Шут. Яму было 67 гадоў. Прычына смерці — рак.

Аляксандр Шут быў доктарам-хірургам, у Вярхоўны Савет яго абраў Лагойскі раён Мінскай вобласці. Ён належаў да фракцыі Народнага Фронту.

«Дэпутаты Апазіцыі БНФ у ВС-12. Ігар Гермянчук, Ігар Пырх, Галя Сямдзянава, Барыс Гюнтар, Гена Грушавы — а цяпер вось Алесь. Вечная памяць», — напісаў Сяргей Навумчык.

На здымку пасля галадоўкі дэпутатаў у красавіку 1995 года Алесь Шут дэманструе сляды збіцця.

Nashaniva.com