«Bella Rus»: круты хіп-хоп па-нямецку пра Беларусь! ВІДЭА
Якаб Вёленштайн, кіраўнік прадстаўніцтва Фонда імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі, запісаў вельмі дасціпны ролік, у якім распавядае пра нашую краіну.
08.11.2019 / 12:59
Не сакрэт, што Беларусь па-ранейшаму ўяўляецца многім, як своесаблівая «белая пляма на мапе» ў самым цэнтры Еўропы. Дык вось спадар Якаб узяўся выправіць гэтую сітуацыю. Пры чым зрабіў гэта досыць арыгінальна — зачытаў хіп-хоп па-нямецку! У роліку за некалькі хвілінаў ён здолеў коратка распавесці пра нашую гісторыю, культурныя адметнасці, а таксама пра плюсы і мінусы нашай сённяшняй дзяржавы.
Як адзначыў сам Якаб, стварэннем кліпа ён займаўся пераважна ў вольны ад працы час.