Трэцяя царква прызнала Праваслаўную царкву Украіны

Прадстаяцель Александрыйскай праваслаўнай царквы патрыярх Тэадор II абвясціў аб прызнанні незалежнай ад Маскоўскага патрыярхата Праваслаўнай царквы Украіны, піша Радыё Свабода.

09.11.2019 / 09:53

Патрыярх Александрыйскі Феадор ІІ. Фота: wikipedia.org.

Пра гэта ён заявіў 8 лістапада ў Каіры. Ён ужо памянуў прадстаяцеля ПЦУ мітрапаліта Епіфанія падчас літургіі.

Александрыйская царква — трэцяя з чатырнаццаці агульнапрызнаных праваслаўных цэркваў, якія прызналі незалежнасьць ўкраінскай. Раней гэта зрабілі Канстанцінопальская праваслаўная царква (студзень 2019) і Грэчаская праваслаўная царква (кастрычнік 2019).

Александрыйскі патрыярхат — адзін з чатырох найстарэйшых гістарычных праваслаўных патрыярхатаў і адзін з самых паважаных у праваслаўным свеце, ён займае другое месца пасля Усяленскага патрыярхата ў дыптыху — традыцыйным сьпісе памесных праваслаўных цэркваў.