Ва Украіне затрымалі імаверных фігурантаў справы аб забойстве Шарамета

09.11.2019 / 13:40

Затрыманая пара выконвала заказныя забойствы, мяркуе паліцыя.

Нацыянальная паліцыя Украіны затрымала сямейную пару, якая можа фігураваць у справе пра забойства журналіста Паўла Шарамета.

Як паведамляе ўкраінскае інтэрнэт-выданне «Українська правда», у якім да сваёй гібелі працаваў Павал Шарамет, Уладзімір Грышчанка быў затрыманы 24 верасня, а ягоная жонка Іна — 5 лістапада.

Следства падазрае, што пара выконвала заказныя забойствы. Яны падазраюцца ў замаху на забойства жыхара Івана-Франкоўскай вобласці. Яны вырабілі выбуховае прыстасаванне і прымацавалі яго да машыны ахвяры ў горадзе Косаў, што ля падножжа Карпат. Аднак выбуху не адбылося, бо мужчына заўважыў выбухоўку.

Затрыманая пара падобная да падазраваных, прыкметы якіх абвяшчала следства. Справу сямейнай пары пра замах на забойства ў Івана-Франкоўскай вобласці вядзе той жа следчы, што і справу аб забойстве Паўла Шарамета.

Як гэта было: У Кіеве ўзарвалі машыну з Паўлам Шараметам

Nashaniva.com