Nexta: Як разнастаіць жыццё тых, хто разбіў апаратуру, трэба яшчэ падумаць
09.11.2019 / 16:07
Як ацэньвае ўчорашнюю акцыю на плошчы Свабоды ў Мінску яе ініцыятар — блогер Nexta? З такім пытаннем «Наша Ніва» звярнулася да яго праз Тэлеграм.
«Матэрыял «Нашай Нівы» з аналізам сваёй вулічнай акцыі я, вядома, чытаў, і ніяк не магу з ім пагадзіцца, — напісаў нам Nexta. —
Па-першае, тое, што на сустрэчу прыйшло ад 500 да 1000 чалавек, зусім не азначае, што столькі ж яе і бачыла. ...