Прэм'ер Польшчы раскрытыкаваў Макрона за заяву пра «смерць мозгу» НАТА

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі лічыць небяспечнымі заявы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона пра «смерць мозгу» НАТА. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Financial Times.

11.11.2019 / 12:53

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Фота: Flickr

Маравецкі назваў НАТА «найважнейшым альянсам у свеце, калі справа даходзіць да захавання свабоды і міру», і сказаў, што сумневы ў тым, ці могуць дзяржавы-члены разлічваць адзін на аднаго ў пытаннях абароны, небяспечныя.

«Я думаю, што сумневы прэзідэнта Макрона (у дачыненні да калектыўнай абароны НАТА) могуць заахвоціць іншых саюзнікаў задумацца, што, магчыма, менавіта ў Францыі ёсць пытанні адносна яе захавання. Я спадзяюся, што мы ўсё яшчэ можам разлічваць на тое, што Францыя выконвае свае абавязацельствы», — сказаў польскі прэм'ер.

На думку Маравецкага, праблемы НАТА вынікаюць не з амбівалентнасці пазіцыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, а з адсутнасці адданасці з боку некаторых еўрапейскіх членаў, большасць з якіх — у адрозненне ад Польшчы — па-ранейшаму не выконваюць мэту Альянсу аб выдатках на абарону не менш за 2% ад ВУП.

Nashaniva.com