Юрась Губарэвіч напісаў заяву ў міліцыю на занадта нахабную фальсікацыю на датэрміновым галасаванні — у 10 разоў!

13.11.2019 / 13:13

Кіраўнік руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч выклікаў супрацоўнікаў міліцыі на участак №571 па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107. Яго ўразілі маніпуляцыі з лічбамі выдадзеных для галасавання бюлетэней, паведамляе spring96.org

Па падліках назіральніка, замест фактычных 11 чалавек, якія прагаласавалі, у пратакол камісіі патрапілі 109.

Тут 109 бюлетэняў, бачыце?

Вось склад камісіі на ўчастку №571:

Nashaniva.com