Прарасійскія сацыялісты сфарміруюць аднапартыйны ўрад у Малдове
13.11.2019 / 20:56
Партыя сацыялістаў Малдовы адмовілася ўступаць у кааліцыю з іншымі партыямі і вырашыла сфармаваць мінарытарны ўрад, піша NewsMaker.
«Мы аб'яўляем, што з сённяшняга дня фракцыя сацыялістаў пераходзіць у рэжым фарміравання новага ўрада з удзелам прэзідэнта Малдовы і іншых парламенцкіх фракцый і з Божай дапамогай для краіны!» — заявіла прарасійская партыя.
На думку сацыялістаў, патрабаванне праеўрапейскага блока ACUM зноў прызначыць прэм'ер-міністрам Маю Санду з'яўляецца «несур'ёзным» і «палітычна інфантыльным».