Мінчук прадаў кватэру, і частку грошай у яго адразу скралі
14.11.2019 / 10:45
Жыхарка сталіцы выкрала ў знаёмага 3 тыс. рублёў, яе затрымалі, паведамляе сталічная міліцыя.
Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Ён распавёў, што да знікнення грошай да яго прыходзілі сябры, з якімі ён адзначаў паспяховую здзелку па продажы кватэры.
Да крадзяжу аказалася датычнай 46-гадовая знаёмая. Пакуль гаспадар часова адсутнічаў, зламысніца скарысталася гэтым і забрала частку грошай з яго кашалька.