Каля аэрапорта з'явіліся незвычайныя скульптуры буслоў, якія чакаюць свой рэйс ФОТА
14.11.2019 / 11:49
Каля Нацыянальнага аэрапорта ўсталявалі незвычайную скульптуру. Сям'я буслоў чакае свой рэйс. Падобна на тое, з'явілася праца яшчэ ў верасні, фота Tut.by.
Аўтар бронзавай скульптуры — Станіслаў Крукоўскі.
Сям'я буслоў прысела ля фантана перад будынкам аэрапорта ў чаканні свайго рэйса. Тата — старамодны прасцяк, мама — модніца, сынок — ультрасучасны падлетак, патлумачыў скульптар сюжэт працы ў Instagram.
Побач з бусламі-бацькамі стаіць чамадан, побач з буслом-сынам ляжыць торба, з якой выглядаюць білет на самалёт і жаба.