«Рэвізія гісторыі». Першы прэзідэнт Татарстана выступіў супраць святкавання звяржэння мангола-татарскага ярма

14.11.2019 / 19:16

Першы прэзідэнт Татарстана Мінцімер Шайміеў выказаўся супраць з'яўлення новай памятнай даты ў Расіі — дня заканчэння Вялікага стаяння на рацэ Угры, у выніку якога завяршылася мангола-татарскае ярмо, паведамляе Татар-Інфарм.

«Нам трэба займацца не рэвізіяй гісторыі, тым больш няўмелымі рукамі, а трэба згуртавацца ў імя вырашэння бягучых задач», — сказаў Шайміеў.

«Шлях да яднання ва ўсе часы складаны, цярністы, ён патрабуе ад усіх нас перамогі розуму для стварэння ўмоў гарманічнага развіцця ўсіх народаў Расійскай Федэрацыі», — дадаў ён.

Nashaniva.com