Пуцін разлічвае, што Расія і Беларусь да канца года ўрэгулююць пытанні па цане на газ

14.11.2019 / 22:55

Расія чакае, што Масква і Мінск да канца гэтага года вырашаць пытанне па цане на расійскі газ. Пра гэта прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў на прэс-канферэнцыі, паведамляе ТАСС.

«Перамовы з Беларуссю ідуць па плане. Спадзяюся, да канца года мы гэта адрэгулюем», — сказаў Пуцін.

Nashaniva.com