Зборная Беларусі прайграла Германіі 0:4. І нават не забіла пенальці ВІДЭА

17.11.2019 / 00:36

Зборная Беларусі па футболе скончыла адборачны турнір да Еўра-2020 разгромнай гасцявой паразай ад Германіі з лікам 0:4.

У выніку Беларусь прапусціла ў табліцы Нідэрланды, Паўночную Ірландыю і згаданую вышэй Германію. Ніжэй за нас толькі Эстонія.

Праўда, у Беларусі застаецца шанец трапіць на Еўра-2020. Вясной адно месца на турнір разыграюць паміж сабой Беларусь, Грузія, Косава і Паўночная Македонія.

Ігар Стасевіч не забіў пенальці.

Nashaniva.com