З 19 лістапада будуць правяраць наяўнасць флікераў у цёмны час сутак
17.11.2019 / 11:15
На тэрыторыі Мінска з 19 па 24 лістапада пройдзе маштабная акцыя «Час стаць прыкметным!» па прапагандзе выкарыстання святловяртальных элементаў для павышэння бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, паведамляюць Мінск-навіны.
Гэта акцыя рэспубліканскага маштабу. Яна пройдзе таксама ва ўсіх гарадах краіны.