Падпрацоўка ў «Нашай Ніве» для філолага: чытаць навіны і выпраўляць памылкі

20.11.2019 / 00:06

Калі вас раздражняюць апіскі, памылкі перакладу, няправільна ўжытыя словы, калі вы бачыце недакладнасці тэксту на «Нашай Ніве» і ў вас свярбяць рукі ўсё павыпраўляць — запрашаем!

Раней у нас не было карэктара, але цяпер мы вырашылі ўзяць на працу асобнага чалавека.

Задача простая, але адказная: аператыўна перачытваць навіны і выпраўляць памылкі. Бездакорнае валоданне беларускай мовай абавязковае.

Загрузка можа абмяркоўвацца, але мінімум на палову дня.

Праца аддаленая, у офісе быць не трэба.

Заробак адпаведны загрузцы, невысокі. Перавага будзе аддавацца кандыдатам з рэгіёнаў.

Магчымае сумяшчэнне з іншай працай.

Дасылайце сваё рэзюмэ на nn@nn.by з пазнакай «Карэктар».

Nashaniva.com