Спаборніцтвы па хуткасной зборцы кубіка Рубіка

27.02.2009 / 11:31

1 сакавіка ў Мінску ўпершыню ў гісторыі Беларусі адбудуцца спаборніцтвы па хуткасной зборцы кубіка Рубіка (Спідкубінгу). Ініцыятар спаборніцтваў, сайт www.rubiks.by. Турнір адбудзецца а 12-а ў краме «Сувязны» (Леніна, 4). Прыняць удзел зможа любы чалавек, які збірае галаваломку цалкам.

Кантакты: 226-24-74, (044) 749-00-02, press@rubiks.by