Беларусы яшчэ раз прайшлі шэсцем па Вільні ў гонар Каліноўскага. Каля труны — плынь людзей ФОТЫ

23.11.2019 / 20:53

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды перапахавання паўстанцаў Каліноўскага працягнуліся і ў суботу.

Сёння ў царкве побач з Вострай брамай адбылася грэка-каталіцкая літургія на беларускай мове. Таксама прайшла памятная імпрэза «Містэрыя», падчас якой гісторык Язэп Янушкевіч распавёў пра кожнага з паўстанцаў, якія пахаваныя на могілках Росы. А 18 гадзіне адбыўся «паўстанцкі ланцуг», які ад Вострай Брамы рушыў шэсцем да могілак Росы.

Фоты Nashaniva.com, Радыё Свабода