Беларускія фанаты на матчы ў Расіі вывесілі банер з Каліноўскім

24.11.2019 / 10:54

Фанаты мінскага хакейнага «Дынама» на матч з расійскім «Авангардам», які прайшоў 23 лістапада ў Балашысе, прывезлі банер з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Разам з банерам заўзятары змясцілі і бел-чырвона-белыя сцягі з «Пагоняй».

Дарэчы, матч «Дынама» выйграла з лікам 2:1. Гэта адна з рэдкіх у гэтым сезоне перамог беларускага клуба.

View this post on Instagram

Авангард-Динамо Минск

A post shared by Денис Скрипник (@volk2109rider) on

Nashaniva.com