У Лёзненскім раёне легкавік вылецеў у кювет з-за казулі
25.11.2019 / 09:54
Аварыя адбылася 24 лістапада каля 16.00 на 25-м км дарогі Лёзна — Бабінавічы. Кіроўца легкавіка пры з'яўленні на праезнай часткі казулі паспрабаваў аб'ехаць яе, але не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
Кіроўцу з траўмамі даставілі ў бальніцу, піша БелТА.