На выбарах у Ганконгу перамагла апазіцыя

25.11.2019 / 11:19

Кандыдаты ад апазіцыйных рухаў і партый у Ганконгу атрымалі пераканаўчую перамогу на выбарах у раённыя саветы дэпутатаў 18 акругаў Ганконгу, якія прайшлі 24 лістапада, піша Радыё Свабода.

Як вынікае з папярэдніх вынікаў, паводле мясцовай тэлекампаніі RTHK, апазіцыйныя кандыдаты атрымалі 388 месцаў з 452.

Яўка на першых выбарах пасля пачатку масавых пратэстаў склала 71% (прагаласавалі каля 2,9 млн чалавек). На мінулых выбарах у 2015 годзе яўка была каля 47%.

Раённыя саветы не маюць заканадаўчых паўнамоцтваў. Яны служаць дарадчымі органамі для прыняцця мясцовых рашэнняў. Аднак вынікі выбараў на фоне акцый пратэсту могуць служыць указаннем на характар будучых выбараў у больш уплывовую заканадаўчую раду і на кіроўныя пасады.

Nashaniva.com