Цяплей стане ўжо ў сераду

25.11.2019 / 11:58

Фота Сяргея Гудзіліна

У аўторак надвор'е па-ранейшаму будзе вызначаць перыферыя халоднага антыцыклону. Без істотных ападкаў. Ноччу 0..- 6°С, па ўсходняй палове да -7..- 10°С; днём -3.. + 3°С.

У сераду стане цяплей. У асобных раёнах — мокры снег і дождж, Уначы ад -8 ° С па ўсходзе да + 1°С па паўднёвым захадзе краіны; удзень -2.. + 5°С.

28 лістапада, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература працягне павышацца: начныя мінімумы ў асноўным складуць 0..- 6°С, удзень -2.. + 4°С; па паўднёвым захадзе краіны стане яшчэ цяплей: ноччу +1.. + 3°С, днём паветра прагрэецца да +5.. + 7°С.

Nashaniva.com