Мінчук дапамог затрымаць на дарозе п'янага бяспраўніка

25.11.2019 / 14:22

Інцыдэнт адбыўся на Партызанскім праспекце, паведамляюць Минск-навіны.

. 32-гадовы мінчанін рухаўся на «Ладзе» ў бок пасёлка Сосны і ўбачыў, як аўтамабіль Seat, што едзе наперадзе, віхляе па дарозе. Мужчына паведаміў у міліцыю і паехаў следам за машынай. На 13 км Магілёўскай шашы Seat спыніўся, а праследавальнік выявіў за рулём п'янага кіроўцу і не дазволіў яму рухацца далей.

Супрацоўнікі ДАІ, што прыбылі на месца, высветлілі, што кіроўца «Сеата» сапраўды п'яны (2,6 праміле алкаголю ў крыві) і да таго ж сеў за руль без правоў.

Nashaniva.com