Старая вяскоўка загінула на пажары, запальваючы царкоўную свечку
25.11.2019 / 17:55
Трагедыя адбылася ўчора ў вёсцы Стараселле Рагачоўскага раёна ў вячэрні час, паведамляе sb.by
Раённыя выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар, які ахапіў драўляны дом, і накіраваліся на месца здарэння. Яны знайшлі на падлозе ў пакоі 86-гадовую гаспадыню без прыкмет жыцця.
- Прычына пажару ўдакладняецца, разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры запальванні царкоўнай свечкі.