ДАІ не плануе змяняць тэрміны абавязковай змены шын
26.11.2019 / 12:23
Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ Ганна Банадык, перадае БЕЛТА.
Прадстаўнік ДАІ адзначыла, што існуючыя тэрміны — з 1 снежня па 1 сакавіка — былі ўведзеныя не так даўно, пакуль іх мяняць не плануецца. Яна дадала, што, да прыкладу, у гэтым годзе лістапад быў досыць цёплым і было б недарэчна мяняць дату абавязковай змены шын на аўто.
Але тэрміны могуць быць ссунутыя, калі будзе зафіксаваны значны рост ДТЗ з-за незамененай гумы.