Палякі, грузіны і беларусы танчылі ў цягніку пад цымбалы ВІДЭА

Песні ў цягніку — гэта ўчарашні дзень. Цяпер моладзь аддае перавагу танцам.

26.11.2019 / 16:03

Прынамсі моладзь, якую аб’яднала любоў да народных танцаў.

Адна з танцорак, Аліцыя Крымоўская, расказала «Нашай Ніве»:

«Мы вярталіся ў Мінск з Міханавічаў, дзе адбылося адкрыццё зімовага сезону танцаў. А пасля розных танцавальных вечарынак нам цяжка расстацца, і мы працягваем імпрэзу да апошняга. У нас толькі адзін крытэрый: не замінаць іншым, але вагоны электрычкі позна ўвечары зусім пустыя, таму дазваляем сабе такое «хуліганства». Танчыць жа можна паўсюль. А ў гэты раз да нас прыехалі замежныя госці з Польшчы і Грузіі і яны таксама адразу далучыліся да скокаў», — расказала Аліцыя.

НТ