Навукоўцы: галаданне падаўжае жыццё
Рэгулярнае галаданне спрыяе зніжэнню рызыкі сардэчнай недастатковасці і павелічэнню працягласці жыцця. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Амерыканскай Асацыяцыі Сэрца, піша MedicalXpress.
25.02.2022 / 11:00
Фота: depositphotos.com
У часе даследавання каля дзвюх тысяч чалавек прайшлі катэтэрызацыю сэрца. З іх 389 практыкавалі рэгулярнае галаданне. Пры гэтым яны назіраліся на працягу амаль чатырох з паловай гадоў.
Высветлілася, што смяротнасць сярод тых, хто галадаў, была на 45 працэнтаў ніжэй, чым у астатніх удзельнікаў даследавання.
Акрамя таго, спецыялісты прааналізавалі звесткі аб тых жа пацыентах і высветлілі, што сардэчныя прыступы ў тых, хто рэгулярна галадае адбываюцца на 71 % радзей.