Украінцы знайшлі ў фуры з Беларусі дзясяткі тысяч пачкаў цыгарэт. Выразаць іх прыйшлося бензапілой ВІДЭА

27.11.2019 / 22:15

Украінскія памежнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты ў беларускай фуры ноччу 24 лістапада, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Грузавік перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу ў пункце пропуску «Дольск». Сумесна з супрацоўнікамі мытні ўкраінскія памежнікі абследавалі фуру Scania, за рулём якой знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Пад грузам у днішчы паўпрычэпа яны выявілі амаль 27 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.

Каб канфіскаваць кантрабанду, памежнікам прыйшлося дэмантаваць некаторыя элементы паўпрычэпа з дапамогай балгаркі і бензапілы. Канфіскаваныя цыгарэты ацанілі амаль у 570 тысяч грыўняў (каля 49 153 рублёў), а сам прычэп у 160 тысяч грыўняў (каля 14 тысяч рублёў).

Nashaniva.com