У Беларусі забароняць пластыкавы посуд у кафэ і сталовых з 2021 года

28.11.2019 / 20:37

З 1 студзеня 2021 года ўстанаўліваецца забарона на выкарыстанне і продаж у аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду, паведамляе міністэрства гандлю.

Пастановай Савета Міністраў унесены змены ў правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і палажэнне аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў.

«З 1 студзеня 2021 года ўстанаўліваецца забарона на выкарыстанне і продаж у аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду, у адпаведнасці з пералікам, што распрацоўваецца міністэрствам», — праінфармавалі ў ведамстве.

Пералік аднаразовага пластыкавага посуду будзе вызначаны міністэрствам.

Nashaniva.com