Ветэран вайны ў Афганістане атрымаў штраф пасля пікета ля райвыканкама ў Маладзечне

29.11.2019 / 11:30

Антон Валуевіч аштрафаваны на 50 рублёў, паведамляе Рэгіянальная газета.

Адзіночны пікет ён зладзіў 25 лістапада насупраць Маладзечанскага райвыканкама. На шыльдзе ён выказаў патрабаванне ў бок улады «вярнуць даўгі за вайну».

Валуевіч патрабуе, каб дзяржава выдзеліла яму кватэру.

Ветэран вайны ў Афганістане выйшаў на плошчу ў Маладзечне патрабаваць бясплатнае жыллё 

Nashaniva.com