Кіраўнік канала «Мір» пра старшынь камісій: «Нанясенне шкоды шляхам парушэння права на перасоўванне па планеце Зямля»

30.11.2019 / 09:50

У праграме «Клуб рэдактараў» на БТ-1 абмеркавалі ініцыятыву апазіцыйных палітыкаў не выдаваць членам участковых і акруговых выбарчых камісій візы ў іншыя краіны.

Кіраўнік АНТ Марат Маркаў выказаў такі пункт гледжання:

— Відавочна, ажыццяўляецца шантаж. Прычым непрыкрыты і з поўнай упэўненасцю ў беспакаранасці. І мы, на жаль, гэтую ўпэўненасць трошкі падсілкоўваем. Любая дзяржава абавязана абараняць сябе і сваіх грамадзян.

Кіраўнік БТ Іван Эйсмант сказаў:

— Яны ўвесь час крычаць, што мы павінны пабудаваць прававую дзяржаву, закон павінен быць вышэй за ўсё. Але пры гэтым метадамі дзейнічаюць такімі, што, прабачце, Камуністычная партыя Савецкага Саюза адпачывае.

— Дэмакратыя заканчваецца там, дзе закранаюцца інтарэсы іншых грамадзян, — падкрэсліў дырэктар прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў. — Тут людзі, якія не былі прызнаныя вінаватымі ні ў чым, нават па афіцыйных прэтэнзіях і справаздачах далёка не дружалюбных назіральнікаў гэтых вышэйзгаданых арганізацый. У нас каля двух дзясяткаў нібыта парушэнняў было зафіксавана назіральнікамі, якія, дарэчы, урываліся на ўчасткі і вытваралі там бясчынствы і супрацьзаконнасць. На 5800 участкаў гэта нават не 0,5%, гэта нават у статыстыку не ўпісваецца! І вось на падставе гэтага, незразумела з чаго, яны складаюць спісы і перадаюць іх замежным дыпламатам. Гэта хіба можа разглядацца як нейкая цывілізаваная мера, ці гэта ўсё ж беззаконне, парушэнне праў правоў і свабод іншых грамадзян, нанясенне шкоды шляхам парушэння іх права на перасоўванне па планеце Зямля, па Еўрасаюзе і іншых краінах?

Nashaniva.com