Паўночная Карэя збудавала мноства пляцовак для пуску ракет
02.12.2019 / 07:27
Улетку паўночнакарэйскія вайскоўцы пачалі актыўна будаваць бетонныя пляцоўкі, на якія можна ставіць мабільныя пускавыя ўстаноўкі для запуску розных тыпаў ракет, у тым ліку міжкантынентальных. За паўгода ў розных частках КНДР былі пабудаваны некалькі дзесяткаў такіх пляцовак, паведамляюць інфармагенцтвы.
Размеркаванне шматлікіх пляцовак па ўсёй тэрыторыі краіны дазволіць паўночнакарэйскім вайскоўцам ускладніць вызначэнне месца чарговага ракетнага запуску для замежнай выведкі.