Расійскага гісторыка, які забіў аспірантку, перавезлі ў псіхбальніцу
02.12.2019 / 07:37
Абвінавачаны ў забойстве аспіранткі былы выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Сакалоў змешчаны ў псіхбальніцу маскоўскага следчага ізалятара «Бутырка», паведамляе interfax.ru.
Там ён пройдзе псіхіятрычную экспертызу. Сакалоў знаходзіцца ў двухмеснай камеры. Яго сусед — абвінавачаны ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару.
Сакалоў абвінавачваецца ў забойстве 24-гадовай аспіранткі ўніверсітэта Анастасіі Ешчанка, з якой у яго былі блізкія адносіны. Гісторык віну прызнаў. Паводле следства, Ешчанка была забітая ў ноч на 8 лістапада з дробнакалібернага абрэза. Сакалоў расчляніў яе цела і часткова паспеў утапіць у рацэ Мойка.