КДБ завяршыў расследаванне па справе Уцюрына. Па справе праходзяць 16 чалавек, канфіскавана больш за $1,7 мільёна
02.12.2019 / 10:59
mil.by
Следчае ўпраўленне КДБ завяршыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы па шматлікіх фактах атрымання і дачы хабараў у ходзе паставак у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютэрнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння. Абвінавачаным па гэтай справе праходзіць і былы намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Андрэй Уцюрын. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Службовымі асобамі прымаліся хабары за заключэнне дагавораў, якія прадугледжваюць у тым ліку:
— мадэрнізацыю тэлекамунікацыйнага апаратна-праграмнага комплексу і пастаўку абаненцкіх прыставак з убудаваным модулем Wi-fi;
— закупку ліцэнзій для тэлекамунікацыйнага абсталявання, праграмнага забеспячэння і абароны інфармацыі;
— закупку абсталявання маршрутызацыі для цэнтральных вузлоў перадачы даных абласных філіялаў РУП «Белтэлекам»;
— набыццё абсталявання бесправадной перадачы даных на аснове тэхналогіі Wi-Fi, пашырэння галаўной станцыі IPTV;
— пастаўку, мантаж, увод у эксплуатацыю праграмна-тэхнічных сродкаў (далей — ПТС) і навучанне персаналу пакупніка;
— пастаўку ПТС для пакупніка, работы па мантажы і ўводу ў эксплуатацыю ПТС аўтаматызаванай банкаўскай сістэмы «Улікова-аперацыйныя працы» і навучанне супрацоўнікаў;
— прадастаўленне субліцэнзіату выключнага права выкарыстання абнаўленняў праграмнага забеспячэння, тэхнічнай падтрымкі.
Прад'яўленыя абвінавачванні 8 службовым асобам дзяржаўных органаў і банкаўскіх устаноў, 8 прадстаўнікам камерцыйных структур за здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 430 і 431 Крымінальнага кодэкса.
Фігурантамі крымінальнай справы з'яўляюцца:
1. Каспяровіч Фелікс Эдуардавіч, старшыня праўлення ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр», абвінавачваецца ў атрыманні сумесна з А.А.Падгорным хабараў не менш чым на за 868 750 даляраў.
2. Падгорны Андрэй Аляксандравіч, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага банка, абвінавачваецца ў атрыманні сумесна з Каспяровічам Ф.Э. хабараў не менш чым на 868 750 даляраў.
3. Кудасаў Ігар Дзмітрыевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка, абвінавачваецца ў атрыманні хабараў не менш чым на 30 000 даляраў.
4. Зданевіч Юрый Мікалаевіч, дырэктар РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў», абвінавачваецца ў атрыманні хабараў ў агульнай суме 82 500 даляраў.
5. Мілаванаў Аляксей Уладзіміравіч, начальнік упраўлення інфармацыйнай бяспекі Дэпартамента бяспекі ААТ «АСБ «Беларусбанк», абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў суме за 27 000 даляраў.
6. Уцюрын Андрэй Аляксандравіч, намеснік дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь, абвінавачваецца ў атрыманні хабараў у суме не менш 190 000 даляраў і падбухторванні да дачы хабару.
7. Сівадзедаў Сяргей Іванавіч, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам», абвінавачваецца ў атрыманні хабараў у суме не менш за 470 000 даляраў і 15 000 еўра.
8. Панамароў Юрый Леанідавіч, выканаўчы дырэктар ААТ «Банк БелВЭБ», абвінавачваецца ў атрыманні хабараў ў агульнай суме 13 000 даляраў ЗША, а таксама выгады маёмаснага характару на суму за 1 000 фунтаў стэрлінгаў.
9. Жылін Уладзімір Вячаслававіч, фактычны кіраўнік ТАА «Мабільны сэрвіс» (Мінск), абвінавачваецца ў дачы хабараў у агульнай суме не менш як 900 250 даляраў.
10. Пакрышка Сяргей Валер'евіч, саўладальнік і адзін з фактычных кіраўнікоў ТАА «Солідэкс ПІ» і ТАА «Салідэкс» (г. Мінск), абвінавачваецца ў дачы хабараў у агульнай суме не менш 195 000 даляраў.
11. Прыгара Міхаіл Валер'евіч, прадстаўнік ЗІУП «АМТ-Груп Інтэрнэшнл» (г. Мінск), абвінавачваецца ў дачы хабараў у агульнай суме 285 000 даляраў.
12. Шаркоў Сяргей Анатольевіч, грамадзянін Латвіі, саўладальнік СТАА «ДПА» (г. Мінск), абвінавачваецца ў дачы хабараў у агульнай суме не менш 53 000 даляраў.
13. Броўка Аляксандр Міхайлавіч, прадстаўнік ТАА «Мабільны сэрвіс» (г. Мінск), абвінавачваецца ў дачы хабараў на 13 000 даляраў, а таксама прадастаўленне выгады маёмаснага характару на суму 1000 фунтаў стэрлінгаў.
14. Гарбачоў Віталь Анатольевіч, прадстаўнік кампаній «Смартлабс» і «УГМК-Тэлекам», грамадзянін Расіі, абвінавачваецца ў дачы хабараў на 190 000 даляраў.
15. Казанцаў Уладзімір Аляксандравіч, прадстаўнік кампаній «Смартлабс» і «УГМК-Тэлекам», грамадзянін Расіі, абвінавачваецца ў дачы хабараў у суме не менш 190 000 долараў.
16. Томчанка Уладзімір Пятровіч, дырэктар ТАА «ТТ-Связьком» (г. Мінск), абвінавачваецца ў дачы хабару ў суме не менш за 9 000 даляраў.
Усяго па крымінальнай справе толькі ў хабарнікаў канфіскавана больш за 1 650 000 даляраў (у тым ліку ў аблігацыях), 62 000 еўра, больш за 1 кг золата.