Кітай увёў санкцыі ў дачыненні да ЗША

02.12.2019 / 11:09

Кітай увёў санкцыі ў дачыненні да ЗША, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву МЗС краіны.

У прыватнасці, КНР прыпыняе разгляд запытаў на наведванне Ганконга амерыканскімі ваеннымі караблямі і самалётамі. Акрамя таго, у дачыненні да няўрадавай арганізацыі Human Rights Watch са штаб-кватэрай у ЗША ўвялі санкцыі з-за падтрымкі пратэстаў у Ганконгу.

Nashaniva.com