На праспекце Незалежнасці завяршылі мантаж і наладку ілюмінацыі

02.12.2019 / 14:13

Новая ілюмінацыя на ўчастку пр. Незалежнасці ад аднайменнай плошчы да вул. Казлова ужо зманціравана, паведаміў Мінск-Навінам дырэктар УП «Мінгарсвятло» Славамір Грыневіч.

Нагадаем, матывы і гірлянды на пазначаным участку змянялі ў рамках рэканструкцыі сетак вонкавага і ілюмінацыйныя асвятлення. Акрамя гірлянд і светлавых матываў замянілі і 137 апор вонкавага асвятлення. Выгляд ілюмінацыі кардынальна адрозніваецца ад старога: цяпер гірлянд над праспектам няма, ёсць толькі ўздоўж яго. Дарэчы, рэкламныя расцяжкі адтуль таксама зніклі. Як распавядаў раней старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, на гэты ўчастак праспекта яны больш не вернуцца.

— У святочным рэжыме ілюмінацыя ў горадзе будзе працаваць з 14 снежня па 13 студзеня. Уключаць яе штодня будзем прыблізна ў 17:20 - разам з вулічным асвятленнем. Адключаць — апоўначы, - удакладніў С. Грыневіч.

Nashaniva.com