Карціну Поля Гагена прадалі на аўкцыёне ў Парыжы за € 9,5 мільёна

04.12.2019 / 08:00

Карціна французскага мастака Поля Гагена (1848-1903) «Тоўстае дрэва» (Te Bourao II) прададзеная на аўкцыёне ў Парыжы за € 9,5 млн, паведамляюць інфармагенцтвы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сераду ў Twitter аўкцыённага дома Artcurial.

In Pictures - Notre sélection parmi les ventes d’art moderne et contemporain à Paris.
------
Artcurial met en vente une œuvre de Gauguin de la période tahitienne (est. 5 à 7 millions d’euros). Cette toile au subtil camaïeu « bleu vert Véronèse », comme l… https://t.co/ZeXai6XP66 pic.twitter.com/K8A7lZuIBd

— The Art Newspaper France (@TANdailyFrance) December 2, 2019
 

Палатно памерам 73 на 92 см было набыта міжнародным калекцыянерам, імя якога не называецца. Па словах пакупніка, «карціна застанецца ў Францыі».

Палатно, як нагадвае ў прэс-рэлізе аўкцыённы дом, было напісана Гагенам на Таіці. Карціна ўваходзіць у цыкл работ мастака, які складаецца з дзевяці твораў. Яны былі адпраўленыя ў Парыж ў 1898 годзе. Карціна Te Bourao II з'яўляецца адзінай працай з гэтага цыклу, якая захоўваецца ў прыватнай калекцыі. Іншыя палотны выстаўлены ў вядучых сусветных музеях.

Nashaniva.com