Заснавальнікі Google сышлі са сваіх пасадаў у кампаніі Alphabet

04.12.2019 / 09:16

Заснавальнікі Google Лары Пэйдж і Сяргей Брын пакінулі свае пасады ў матчынай кампаніі Alphabet. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі, піша РБК.

Кіраўніцтва матчынай кампаніяй пераходзіць генеральнага дырэктара Google Сундару Пічаі.

Пэйдж быў генеральным дырэктарам Alphabet, Брын - прэзідэнтам кампаніі. З гэтага часу пасады прэзідэнта ў кампаніі не будзе. Абодва заснавальнікі паабяцалі, што працягнуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці Alphabet ў якасці членаў рады дырэктараў і акцыянераў кампаніі.

Пэйдж і Брын заснавалі Google ў 1998 годзе. У 2015 годзе кампанія была рэарганізавана ў Alphabet.

Nashaniva.com