Аўтобус з Беларусі сутыкнуўся з грузавіком пад Масквой

04.12.2019 / 10:01

Аўтобус рухаўся з Гродна ў Кастраму. Здарэнне адбылося ў Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя. Пра гэта ТАСС паведамілі ў сераду ў экстраных службах.

«На 24-м км трасы М-1 сутыкнуўся міжгародні аўтобус з грузавым аўтамабілем. Усяго ў аўтобусе было 48 чалавек, сем з іх атрымалі траўмы», - сказаў суразмоўца агенцтва. З сямі пацярпелых двое шпіталізаваны.

Усе пасажыры адпраўленыя ў гасцініцу. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Nashaniva.com