Лукашэнка запатрабаваў вельмі сур'ёзна навесці парадак у рабоце з кадрамі ў Мінскай вобласці

04.12.2019 / 11:21

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Мінскай вобласці паказаў на праблемы ў працы з кадрамі і запатрабаваў ад новага губернатара самым сур'ёзным чынам навесці парадак у гэтай сферы, перадае БЕЛТА.

У пачатку свайго выступлення кіраўнік краіны пазначыў галоўную мэту нарады — паставіць задачы, якія патрабуюць пільнай увагі. «Акцэнт будзе зроблены на самых вострых пытаннях, якія трэба будзе вырашаць пад кіраўніцтвам новага губернатара [Аляксандра Турчына]», - удакладніў ён.

У ліку такіх кіраўнік дзяржавы назваў праблемы ў кадравай палітыцы рэгіёну. «Я хацеў бы звярнуць увагу новага губернатара на гэтыя праблемы і патрабую самым сур'ёзным чынам навесці парадак у рабоце з кадрамі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com