Лукашэнка пра новы парламент: Абралі не горай, чым у былыя гады
04.12.2019 / 13:15
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з актывам Мінскай вобласці, перадае БЕЛТА.
«Мы нядаўна правялі парламенцкія выбары. Я, будучы ў Віцебскай вобласці, падзякаваў нашым людзям і кіраўнікам участковых, акруговых камісій, якія проста бліскуча справіліся з гэтай задачай. Вы чуеце, што я часцяком падкрытыкоўваю Захад за ацэнку нашых выбараў. Але павінен сказаць, прагрэс і сярод іх па ацэнцы нашых выбараў дзіўны», - адзначыў Лукашэнка.
«Гэта наша краіна, і мы з вамі будзем вызначаць, як ёй быць далей. Але ні ў якім разе нельга растапыранымі пальцамі трымаць уладу. Бо будзем пажынаць плады, як у нашых суседзяў», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Ён адзначыў, што грамадзяне ў сваёй пераважнай большасці падтрымалі на выбарах прапанаваныя уладай кандыдатуры. «І мы абралі, я адчуваю, нядрэнны па складзе парламент. Не горшы, чым у былыя гады. Можа быць, лепш», - лічыць Аляксандр Лукашэнка.