Мужчына скраў у краме куртку, а калі затрымалі, ён праглынуў манеты

04.12.2019 / 14:36

Здарэнне адбылося вечарам 3 снежня. Нарад групы затрымання Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы выехаў на спрацоўванне кнопкі трывожнай сігналізацыі ў адным з гандлёвых цэнтраў, піша прэс-служба МУС.

Прычына экстранага выкліку міліцыі была досыць распаўсюджанай — мужчына, прымерыўшы куртку, «забыўся» за яе заплаціць. Калі работнікі крамы спынілі мужчыну і звярнуліся ў міліцыю, той лёг на падлогу і выклікаў сам сабе хуткую дапамогу. Брыгадзе медыкаў ён растлумачыў, што праглынуў заточаныя манеты.

Рэнтген пацвердзіў: у страўніку ў мужчыны сапраўды знаходзяцца металічныя прадметы.

Яму аказалі медыцынскую дапамогу, а па факце крадзяжу вядзецца праверка.

Nashaniva.com