Названа самая папулярная песня года
04.12.2019 / 16:45
Музычны сэрвіс Shazam падзяліўся інфармацыяй пра тое, якія песні часцей за ўсё шукалі карыстальнікі ў 2019 годзе. Пра гэта паведамляе Variety.
Спіс узначаліў трэк Bad Guy амерыканскай выканаўцы Білі Айліш. На другім месцы апынулася кампазіцыя Someone You Loved шатландскага музыканта Люіса Капальдзі, а на трэцім — Dance Monkey аўстралійкі Tones and I.