Марыя Васілевіч распавяла, які закон хоча праштурхнуць у парламенце

06.12.2019 / 11:48

Самы малады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч плануе заняцца ўсур'ёз дапрацоўкай законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі». Пра гэта дзяўчына распавяла «Мінск-Навінам».

Нагадаем, гэты дакумент доўгія гады ляжыць у партфелях дэпутатаў і пераходзіць па спадчыне ад аднаго склікання да іншага.

— Мне не зразумела, чаму так адбываецца, можа, парламентарыі лічаць, што гэта не важны закон, - выказала здагадку М. Васілевіч.

Дарэчы, адна з першых спраў, якімі зоймецца яна ўжо як дэпутат парламента, стане разгляд па просьбе жыхаркі Брэста факту жорсткага абыходжання з жывёламі.

У самой Марыі няма хатняга гадаванца, аднак яна сказала, што вельмі любіць жывёл і, магчыма, хутка завядзе сабе чацвераногага сябра.

Nashaniva.com