Падлеткі ў Магілёве збілі двух мужчын: тыя сярод ночы адмовіліся разам з імі выпіць

06.12.2019 / 13:05

Здарэнне адбылося на вуліцы Ленінскай, паведаміла mogilevnews.by афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава. Інцыдэнт адбыўся каля трох гадзін ночы, калі мужчыны, аднаму з якіх 41 год, а другому 67 гадоў, вярталіся дадому.

— Да магілёўцаў падышлі двое хлопцаў 16 і 17 гадоў і прапанавалі выпіць. Калі мужчыны адмовіліся, адказаўшы, што істотная розніца ва ўзросце перашкодзіць ім знайсці супольныя тэмы, хлопцы абразіліся і пачалі біць іх па галовах.

Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за хуліганства, здзейсненае групай асобаў.

Nashaniva.com