Пуцін паабяцаў захаваць транзіт газу праз Украіну

06.12.2019 / 15:18

kremlin.ru

Расія не мае намеру спыняць транзіт газу праз Украіну. З такой заявай выступіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, яго словы ў пятніцу, 6 снежня, прыводзіць «Інтэрфакс».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўвядзенне ў працу новага газаправода «Паўночны паток — 2» у абыход украінскай тэрыторыі не азначае спынення транзіту. Паводле яго слоў, гэта пытанне эканамічнай мэтазгоднасці. Пуцін паказаў, што пасля ўвядзення газаправода ў працу пастаўкі расійскага газу па балтыйскім маршруце можна будзе павялічыць у два разы. «Хачу падкрэсліць — гэта чыста камерцыйны праект, урад фактычна не прымае ў ім удзелу», - дадаў ён.

Nashaniva.com